Общество

У Італіі ствараюць шэлтар для беларускіх уцекачоў

Асацыяцыя «Талака» звярнулася з просьбай падтрымаць збор для яго абсталявання.

«Мы атрымалі ключы ад нашага шэлтара для беларускіх уцекачоў, — паведаміла арганізацыя. — Мы мусім паскорыцца і як мага хутчэй абсталяваць шэлтар — палітычных зняволеных час ад часу дэпартуюць з Беларусі. Мы мусім быць падрыхтаваныя для любога раскладу.

Пакуль на рахунку «Талакі» 305 еўра.

Мы звяртаемся да вас з просьбай:

  • падтрымаць нас фінансава: нават самы маленькі ўнёсак мае вялікае значэнне
  • расказаць пра наш збор у сацсетках (калі вы не ў Беларусі): інфармацыйная падтрымка не менш важная
  • мець магчымасць дапамагчы нам з лагістыкай: перавозка и падвоз рэчаў, мэблі: на жаль, мы зусім не мабільныя
  • дапамагчы побытавымі рэчамі, мэбляй: кватэра пакуль пустая».

Падтрымаць адкрыццё шэлтару фінансава можна тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)