Навумчык: «1418 дзён ганьбішча расейскай арміі»

Палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык – пра няздольнасць Расіі дасягнуць сваіх мэтаў у вайне супраць Украіны.

– Людзі майго пакаленьня ведаюць гэтую лічбу не з падручнікаў гісторыі (там яе, калі не памыляюся, не было), а з першых фраз «Малай зямлі» Брэжнева, – піша Навумчык. – Я і цяпер магу працытаваць па памяці : «Дневников на войне я не вел. Но 1418 дней и ночей — не забыты».

Сёньня працягласьць таго, што Крэмль называе «специальной военной операцией», зраўнялася з тым, што ў пуцінскіх і лукашэнкаўскіх падручніках завецца Вялікай Айчыннай вайной.

Сяргей Навумчык

1418 дзён падзеньня ў бездань Расеі і, прама скажам, ганьбішча расейскай арміі, яе, як фармулюе вайсковы статут, «командиров и начальников». І найперш — самага галоўнага, крамлёўскага начальніка. Параўнайце «посьпехі» пуцінскай арміі з тым, колькі прайшла ў 1941-45 Чырвоная армія.

Кумір цяперашняга крамлёўскага кіраўніцтва (ды і большай часткі расейскага народа) таварыш Сталін за такія «посьпехі» сарваў бы пагоны з камандуючых франтамі і арміямі, а іх саміх ператварыў бы ў «лагерную пыль».

Перамогі Масквы ня будзе. Дэградуючы ва ўсіх сфэрах — ад ваеннай да навуковай — расейскі імпэрскі праект павольна, але няўхільна набліжаецца да свайго фіналу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(49)