Конвейер репрессий. Жена Котова надеется, что посланник Трампа сможет его найти. Американский конгрессмен написал письмо Колесниковой

Хроника политического преследования 19 ноября.

Жена Анатолия Котова надеется, что посланник Трампа сможет его найти

Жена исчезнувшего Анатолия Котова Анастасия надеется, что если Котов задержан в Беларуси, то его освобождение может стать частью сделки США с режимом Лукашенко, сообщает Reuters.

– Я действительно хотела бы, чтобы имя моего мужа было включено в списки на освобождение, обмен, – заявила Анастасия Reuters.

Она рассказал агентству, что ей известно об исчезновении мужа: перед отъездом в Турцию в его поведении не было ничего необычного, у мужа был обратный билет через три дня.

При выдвижении Джона Коула на должность спецпосланника США в Беларуси Дональд Трамп заявил, что ведется работа над освобождением еще 50 беларуских политзаключенных.

Амэрыканскі кангрэсмэн Коэн напісаў ліст беларускай палітзьняволенай Калесьнікавай: «Мы не забыліся на Вас»

Ліст беларускай палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай з Кангрэсу ЗША накіравалі ёй у калёнію нумар 4 ў Гомель. Свабодзе стаў вядомы зьмест ліста, напісанага па-беларуску.

У ім чалец Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША дэмакрат Стыў Коэн запэўнівае Марыю Калесьнікаву, што яе сябры па ўсім сьвеце не забыліся на яе і іншых палітычных вязьняў Беларусі.

«Мы працягваем падтрымліваць Вас і ўсіх палітвязьняў у Беларусі, якія застаюцца несправядліва зьняволенымі за свае мірныя перакананьні, і працягваем дамагацца таго, каб забясьпечыць Вашу свабоду і свабоду Беларусі. Я разумею, што Вы церпіце ад пагаршэньня здароўя і нечалавечых умоваў, такіх як ізаляцыя і адсутнасьць сувязі з вонкавым сьветам, знаходзячыся ў закладніках».

Кангрэсмэн згадвае, што сустракаўся зь сястрой Калесьнікавай Тацянай Хоміч і тымі, хто падтрымлівае яе ў ЗША: Дом Свабоды, Міжнародная Амністыя і Інстытутам МакКейна

«Зь нецярпеньнем чакаю таго дня, калі Вы зможаце прыехаць у Вашынгтон і быць разам з усімі намі на свабодзе».

Кангрэсмэн Коэн таксама выказвае падтрымку усёй беларускай апазыцыі, якая, на ягоную думку, неабходная, каб нарадзілася свабодная і дэмакратычная Беларусь:

«Я ўхваляю Вашу мужнасьць, высілкі і адданасьць гэтай працы. Вы паказалі маштаб рэпрэсій у Беларусі, такім чынам дапамагаючы нашай працы ў Вашынгтоне і па ўсім сьвеце».

Кангрэсмэн Коэн нагадвае, як ягоны сябра расейскі апазыцыянэр Ўладзімір Кара-Мурза, якога нядаўна вызвалілі з незаконнага зьняволеньня, казаў яму, што найгоршы страх палітзняволенага — гэта быць забытым. І ён яшчэ раз запэўніў Марыю, што ў сьвеце не забыліся на яе і выказаў перакананьне, што яна будзе вольнай.

Чалец Палаты прадстаўнікоў Стыў Коэн быў сярод 4 аўтараў нядаўняга ліста дзяржаўнаму сакратару ЗША Марка Рубіё. У ім кангрэсмэны заклікалі ў перамовах ЗША з Лукашэнкам да асьцярожнасьці, каб любы прагрэс у вызваленьні палітычных зьняволеных ня быў падарваны захаваньнем практыкі адвольных затрыманьняў.

Аўтары звароту заклікалі адміністрацыю «каардынаваць свае дзеяньні зь беларускім дэмакратычным лідэрам Сьвятланай Ціханоўскай і беларускім дэмакратычным рухам, у тым ліку ў рамках Стратэгічнага дыялёгу паміж Злучанымі Штатамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі».

Сябры Кангрэсу ЗША таксама абнародавалі сьпіс палітзьняволеных, вызваленьню якіх, на іх думку, трэба надаць прыярытэтную ўвагу на будучых перамовах.

Сярод іншых кангрэсмэны згадваюць Марыю Калесьнікаву, а таксама зьняволенага ўдзельніка выбараў 2020 году Віктара Бабарыку, Алеся Бяляцкага, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру і старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна», праваабаронцаў Марфу Рабкову, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча, Насту Лойку, журналіста Дзяніса Івашына і Кацярыну Андрэеву, якія знаходзяцца ў турме за напісаньне артыкулаў з крытыкай ураду.