Конвейер репрессий. Объявлен сбор помощи семье погибшего в Польше активиста Сергея Дубинина. Николай Статкевич находится в режиме инкоммуникадо уже 800 дней
Хроника политического преследования 19 апреля.
Мікола Статкевіч – у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён
68-гадовы палітвязень Мікола Статкевіч ўтрымліваецца за кратамі без вестак, у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён. Гэта стала стала вядома ад яго сваякоў, паведамляе Радыё Свабода.
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» быў затрыманы 31 траўня 2020-га ў Менску. 14 сьнежня 2021-га суд пакараў яго 14 гадамі пазбаўленьня волі ва ўмовах асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў»).
20 чэрвеня 2022 быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калёнію № 13. 5 жніўня 2022 году Міколу зьмясьцілі на паўгода ў адзіночную камэру.
У студзені 2025-га літоўскі эўрадэпутат Пятрас Ауштравічус ініцыяваў зарэгістраваў Статкевіча кандыдатам на прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі міру.
Политзаключенный Андрей Чепюк после допроса все же попал домой
Он находился за решеткой с октября 2020 года и отбыл там полностью назначенный срок — 5 лет и 9 месяцев.
Такое происшествие случилось за счет бесконечно долгого содержания в СИЗО: Чепюка осудили только спустя два с половиной года.
После освобождения его сразу задержали губопиковцы и в наручниках куда-то увезли. Как выяснилось, вечером его все же отпустили сообщает Наша Ніва.
Абвешчаны збор дапамогі сям’і загінулага беларускага актывіста Сяргея Дубініна
15 красавіка ў Кракаве пры загадкавых абставінах загінуў беларускі актывіст з Рэчыцы — Сяргей Дубінін. Яму было 50 гадоў.
Сяргея знайшлі мёртвым у доме, дзе ён жыў. Паводле слоў яго суседа Аляксандра Алмаева, цела Сяргея з прыкметамі гвалтоўнай смерці ляжала ў агульным ванным пакоі. Увесь пакой быў у крыві, побач на падлозе — нож.
Хуткая дапамога канстатавала смерць. Паліцыя пачала расследаванне, ідзе праверка. Пакуль невядома, што менавіта адбылося — гвалтоўная смерць ці суіцыд. Памяшканне апячатана, працягваюцца следчыя дзеянні.
Сяргей з’ехаў у Польшчу пасля падзей 2020 года. Ён быў актыўным удзельнікам грамадскага жыцця ў Беларусі, незалежным назіральнікам на выбарах у Рэчыцы, збіраў подпісы за альтэрнатыўнага кандыдата. У Польшчы працаваў на будоўлі.
Праваабаронца Леанід Судаленка пракаментаваў здарэнне ў сваіх сацыяльных сетках: «У студзені Сяргей разам з Аляксандрам былі ў Вільні, мы сустракаліся як землякі, размаўлялі, жартавалі і нішто не паказвала на тое, што Сяргей стаміўся жыць…»
Фонд BYSOL адкрыў збор па просьбе Леаніда Судаленкі, каб дапамагчы блізкім Сяргея арганізаваць яго пахаванне і падтрымаць сям’ю ў складаны час.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное