Кныровіч: «Мне б хацелася патэлефанаваць наўпрост калі не Пуціну, то хаця б Пяскову»

Блогер знайшоў у дырэктыве па беларускай ідэалогіі вельмі смешнае месца, якое адназначна не ацэняць рускія.

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка падпісаў дырэктыву «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы». Эксперты ўжо паспелі адкаментаваць гэты незвычайны дакумент.

Аляксандр Кныровіч знайшоў у ім яшчэ адзін дзіўны момант.

— Што датычыцца гэтага цікавага дакумента, то там ёсць фраза, ад якой я не ведаю, куды бегчы, — заўважыў блогер у інтэрв’ю на Еўрарадыё. — Мне б хацелася б патэлефанаваць наўпрост у Крэмль. Калі не Пуціну, то хаця б Пяскову.

Аляксандр Кныровіч

У прыватнасці, гаворка ідзе пра асновы беларускай дзяржаўнасці. Блогер заўважыў там такую фразу:

«Также историческими формами беларуской государственности, которые принадлежат и все иным сопричастным народам, является Древне-русского государство, Великое княжество Литовское, Русское, Жемайтское и… Российская империя».

Кныровіч з іроніяй адзначае, што яму вельмі б хацелася дведацца ў «сопричастного народа», што ў гэтым ключы ён думае пра беларускую дзяржаўнасць.

— То бок мы заявілі права на тое, што гэта наша Расійская імперыя. Наша! А вы ўсе, Пётр Першы, Кацярына толькі «сопричастные». Пётр Першы так, выйшаў, пастаяў на двары.