Як развітваліся з беларускім добраахвотнікам «Месяцам», які загінуў ва Украіне
У беларуса засталіся жонка і дзіця, якое нядаўна нарадзілася.
Пра развітанне з пабрацімам, які меў пазыўны «Месяц», паведаміў Полк Каліноўскага.
«Ён прайшоў з намі плячом да пляча вялізны баявы шлях. Некалькі месяцаў таму перайшоў у 13-ю БрОП «Хартыя», але ўсё роўна лічыў сябе часткай вялікай сям'і Палка імя Кастуся Каліноўскага», — гаворыцца ў паведамленні Палка.
У дапамогу жонцы загінулага і ягонаму дзіцяці аб’яўлены дабрачынны збор.
Читайте еще
Избранное