Абвешчаны збор на адкрыццё шэлтара для беларускіх палітвязняў у Варшаве. «Дом ужо знойдзены — у добрай лакацыі»

Сфармаваная каманда валанцёраў і адміністратараў.

Абвешчаны збор на адкрыццё шэлтара для беларускіх палітвязняў у Варшаве, паведамляе музыка Сяргей Доўгушаў.

Па яго словах, ужо ёсць дамоўленасці з уладальнікамі, і застаўся тыдзень, каб завяршыць усе фармальнасці і падпісаць дамову.

На дадзены момант дом ужо знойдзены — у добрай лакацыі, з усімі неабходнымі ўмовамі для пражывання: ёсць мэбля і ўсё, што патрэбна для жыцця.

Сфармаваная каманда валанцёраў і адміністратараў, якія будуць даглядаць дом, падтрымліваць парадак і засяляць людзей. Засталося толькі сабраць неабходную суму, інфармуюць арганізатары збора.

А мы нагадаем таксама пра збор на навагоднія падарункі для дзяцей беларускіх добраахвотнікаў